У Берасці зацвілі пралескі
Пачатак лютага выдаўся нетыпова цёплым. На мінулым тыдні сярэдняя тэмпература паветра па краіне на 4-6 градусаў перавысіла кліматычную норму. Такое зімой здараецца раз у 15 гадоў. У Берасці сёння наогул +7.
Такое пацяпленне нетыпова рана абудзіла ў горадзе над Бугам пралескі: яны з’явіліся на гарадскіх клумбах, дзе снег ужо практычна знік.
