У Берасці збіралі подпісы за сямігадзінны працоўны дзень



Некалькі соцен подпісаў за сямігадзінны працоўны дзень сабралі ў Берасці сябры партыі левых “Справядлівы свет”. Так яны выкарыстоўваюць парламенцкія выбары для правядзення лакальных кампаній, — распавяла палітык Людміла Дзенісенка:

– Гэтыя подпісы будуць перададзеныя ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, каб наш урад прыслухаўся да думкі людзей і знайшоў магчымасць перайсці на 7-гадзінны працоўны дзень. Таму што, я лічу, наспела такая неабходнасць, бо ў нас сёння з’явілася шмат вытворчасцяў, дзе стаіць аўтаматыка. Я думаю, што людзі павінны больш надаваць увагі сям’і і выхаванню дзяцей.

Паводле Людмілы Дзенісенка, збор подпісаў будзе працягнуты і ў часе агітацыйнай кампаніі, якая пачнецца літаральна праз тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце