У Берасці збіраюць грошы для хворай дзяўчынкі
У Берасці збіраюць грошы на лячэнне 11-гадовай Сафіі Млынчык. Дзяўчынка хворая на ДЦП трэцяй ступені, мае мікрацэфалію і затрымку псіхаматорнага развіцця. Бацькі не здаюцца і змагаюцца за здароўе дзяўчынкі.
Старшыня берасцейскай грамадскай арганізацыі “Сэрца – дзецям” Алена Прыходзька перакананая, што грамадства, як і дзяржава, павінны імкнуцца дапамагчы такім дзецям і іх бацькам:
– Трэба дапамагаць усім дзецям. У дадзеным выпадку – у Сафіі вельмі пазітыўныя бацькі. У іх вялікае жаданне вылечыць дзяўчынку. Яны для гэтага робяць усё магчымае, таму трэба ім дапамагчы.
На дадзены момант Сафіі патрэбная спецыялізаваная машына для дыхання, якая каштуе 2500 еўра. Усю дадатковую інфармацыю можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы sofiya-mlynchik.ucoz.ru.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота sofiya-mlynchik.ucoz.ru