У Берасці збіраюць грошы для маленькай Марыі Безняковай
Крыху больш за дваццаць мільёнаў беларускіх рублёў сабралі ў Берасці на дабрачыннасць. Грошы былі ахвяраваныя ў рамках мерапрыемства да Дня моладзі “Горад свету” на лячэнне трохгадовай Марыі Безняковай.
Адная з галоўных ініцыятараў збору сродкаў старшыня грамадскага аб’яднання “Сэрца – дзецям” Алена Прыходзька пераканая, што з дапамогаю грамадскай супольнасці ў дзяўчынкі ёсць шанец зноў стаць здаровай:
– Вялікі дзякуй усім за ўдзел, за добрыя сэрцы. І хацелася б, каб людзі паступова пачалі пералічваць грошы на Машын рахунак. Паколькі было такое вялікае мерапрыемства і пакуль гэта ўсё яшчэ на слыху, хочацца, каб людзі адгукнуліся і дапамаглі дзяўчынцы.
Усю неабходную інфармацыю для таго, каб дапамагчы дзяўчынцы, можна атрымаць на сайце http://mashulia.ucoz.ru.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота mashulia.ucoz