У Берасці збіраюць подпісы за адмену дэкрэта №3
Сябры Берасцейскай гарадской першаснай суполкі Прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці і іхнія прыхільнікі працягваюць збор подпісаў за адмену прэзідэнцкага Дэкрэта №3 аб гэтак званым “дармаедстве”.
Падрабязней каментуе старшыня гарадской суполкі Прафсаюза РЭП Аляксандра Гурына:
– Дэкрэт №3 закрануў фактычна кожную сям’ю і не пакінуў абыякавымі ніводнага грамадзяніна. У офісе прафсаюза не замаўкаюць тэлефонныя званкі, пастаянна прыходзяць людзі, бяруць падпісныя лісты, каб сабраць подпісы.
Па сканчэнні кампаніі, падпісныя аркушы плануецца накіраваць у Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі, Палату прадстаўнікоў і ўрад.
Для тых людзей, хто падтрымлівае ініцыятыву “Не, Дэкрету №3 „аб дармаедах”!”, але не сутыкнуўся са зборшчыкамі, можа пакінуць свой подпіс праз анлайн пляцоўку “ZVAROT.BY”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота аўтара
