У Берасці збіраюць подпісы за падвышэнне пенсій і сацыяльных дапамог



Партыя “Справядлівы свет” праводзіць збор подпісаў  за падвышэнне пенсій,  стыпендый, дзіцячай дапамогі і іх індэксацыю штомесяц.

У Берасці паставілі свае подпісы ужо паўтысячы чалавек.  Але ў свеце пагаршэння эканамічнай сітуацыі збор подпісаў працягваецца, кажа арганізатарка акцыі ў Берасці, кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі “Справядлівы свет”  Людміла Дзенісенка:

– Мы заўважаем, як кожны дзень растуць цэны ў магазінах, на запраўках, таму ў першую чаргу гэта б’е па тых сем’ях, якія маюць дзяцей. Мы збіраем подпісы не толькі за індэксацыю пенсій, але і за індэксацыю дзіцячых дапамог, стыпендый і нават заробкаў, бо не сакрэт, што заробкі зараз зніжаюцца.

Сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў Савет Міністраў. У выніку неналежнага рэагавання ўладаў на праблему, арганізатары будуць дамагацца правядзення круглага стала, на які будуць запрошаныя  высокія саноўнікі для абмеркавання сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота klerk.ru