У Берасці збіраюць сродкі на падарункі хворым дзецям
«Нашы сэрцы – хворым дзецям» – такая штогадовая акцыя стартавала на Берасцейшчыне. Ладзяць яе прадстаўнікі берасцейскага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду. Актывісты збіраюць сродкі і падарункі для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і цяжкімі захворваннямі, — распавяла дырэктар берасцейскага БДФ Зоя Троцкая:
— Мы пачынаем збор сродкаў і падарункаў для дзяцей, якія вельмі чакаюць Дзеда Мароза і падарункі, і да якіх ён не заўсёды прыходзіць. Мы запрашаем усіх ахвотных, у каго ёсць магчымасць і патрэба ў гэтым, прыходзіць у Беларускі дзіцячы фонд па адрасе: вуліца Дзяржынскага, 14, пакой 10 у Берасці.
Як адзначыла Зоя Троцкая, скарбонкі для збору сродкаў будуць стаяць у краме «Дзіцячы свет» і некалькіх буйных гандлёвых цэнтрах горада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце