У Берасці збіраюць зімовую вопратку і рэчы першай неабходнасці
Берасцейская арганізацыя Таварыства Чырвонага Крыжа працягвае аказваць дапамогу бежанцам з Украіны і заклікае не быць абыякавымі да іх. Арганізацыя на сваім офісе ладзіць збор зімовай вопраткі ды рэчаў першай неабходнасці. За паўгода на Берасцейшчыне па дапамогу звярнуліся і атрымалі яе каля шасці соцень грамадзян Украіны.
Старшыня берасцейскага абласнога аддзялення Чырвонага Крыжа Ларыса Варанко адзначыла, што пакуль акцыя бестэрміновая:
– Акцыя будзе працягвацца, бо сёння замежную гуманітарную дапамогу мы практычна не атрымліваем. А ёсць шмат людзей, якім яна патрэбна. Таму збіраць адзенне і абутак мы будзем.
Збор гуманітарнай дапамогі адбываецца як на ўзроўні горада, так і на ўзроўні кожнай рэгіянальнай арганізацыі. Кожны грамадзянін Украіны мае магчымасць атрымання харчовага і гігіенічнага набору, а таксама вопраткі і абутку.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
