У Берасці зладзілі для дзяцей фэст да пачатку навучальнага года
У Берасцейскім парку культуры і адпачынку 27 жніўня можна было назіраць процьму бацькоў з дзецьмі, з каляровымі балонікамі ў руках. Там праходзіў дзіцячы фэст “Май бэйбі”, пад эгідай аднайменнай школы.
Падрабязней кажа дырэктарка школы Ларыса Маляўка:
– Вельмі шмат святаў прымеркаваныя да канца навучальнага года, а на пачатку не зусім усе гатовыя. А дзецям як раз хочацца свята – усе вяртаюцца з канікул, з мораў, з рэчак, з адпачынку, і таму, канешне, усім хочацца добрага настрою. І хочацца сказаць, што на пачатку навучальнага года ўсё будзе добра, і гэты святочны настрой дапаможа ім адолець нейкія невялікія складанасці.
Святочныя мерапрыемствы праходзялі ў некалькіх сектарах. На пляцоўцы тэатра “Эстрады” выступалі дзіцячыя музычныя калектывы. У іншых месцах парку раскінуты зоны для малявання, спартовых забаў, шахмат і вывучэння замежных моў. Летась гэтае свята наведалі блізу чатырох тысяч чалавек.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота аўтара
