У Берасці змагары з акумулятарным заводам судзяцца з Берасцейскім райвыканкамам
Ініцыятыўная група па правядзенню мясцовага рэферэндума супраць будаўніцтва акумулятарнага завода судзіцца за адмову ў рэгістрацыі структуры з Берасцейскім раённым выканаўчым камітэтам. Яны падалі скаргу на рашэнне ўладаў. „Ужо прайшло папярэдняе судовае паседжанне,” — адзначыў юрыст Раман Кісляк:
– Выступілі прадстаўнікі ініцыятыўнай групы па правядзенню рэферэндума ў Берасцейскім раёне адносна забароны вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў. І таксама выступілі прадстаўнікі Берасцейскага райвыканкама і кіраўніцтва юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама. Прадстаўнікі дзяржорганаў лічаць, што ў скарзе грамадзянам трэба адмовіць, бо, нібыта, сам Берасцейскі райвыканкам не мае паўнамоцтваў на забарону такой дзейнасці.
„У той жа час улады могуць зарэгістраваць якое заўгодна прадпрыемства, а пасля няма паўнамоцтваў яго зачыніць,” — дадаў Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце