У Берасці змагаюцца за жыццё сямігадовага Івана Галалюка



Хлопчык мае рэдкае захворванне – NBA, калі ў арганізме занадта высокая канцэнтрацыя жалеза, якое паралізуе з часам мозг і рух чалавека. Іван Галалюк адзінае дзіця, што мае такое захворванне ў Беларусі. У нашай краіне пакуль не знайшлося навукоўцаў, якія б жадалі заняцца пошукам дапамогі хлопчыку.

Маці Марыя Галалюк распавяла пра тое, з якімі складанасцямі сутыкнулась іх сям’я:

– У РНПЦ неўрологіі і нейрахірургіі зрабілі выснову, што ў нас хвароба NBA. Гэта складанае нейрадэгератыўнае захврорванне, калі ў ганглі галаўнога мозга адкладваецца рэчыва з жалеза, якое і разбурае часцінкі мозга.

Марыя Галалюк марыць паехаць у Злучаныя Штаты Амерыкі для таго, каб скантактавацца са спецыялістамі і навукоўцамі, якія займаюцца пошукам лекаў ад такога рэдкага захворвання. Для дапамогі Марыі дастаткова праз Інтэрнэт напісаць да прадстаўнікоў арганізацыі ’’Сэрца – дзецям’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота runews.org