У Берасці знойдзена торба з 15 кілаграмамі насваю
У Берасці канфіскаваная буйная партыя насваю.
[youtube id=”p932UtDIcMs”]
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Берасцейскага аблвыканкама, 8 снежня пры абходзе прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала станцыі Берасце-Цэнтральны супрацоўнікі міліцыі ўбачылі на прыпынку маршрутнага таксі безгаспадарную дарожную сумку. У ёй знаходзіўся поліэтыленавы пакет, у якім было 15 пакетаў з цёмна-зялёным грануляваным рэчывам са спецыфічным пахам.
Экспертыза ўстанавіла, што гэта некурыльны тытунёвы выраб насвай. Яго агульная вага 14.956,94 грама.
