У Берасці зноў адкрываюць бясплатную «Школу валанцёра»



Хочаце рабіць дабро вакол, але не ведаеце з чаго пачаць? У Берасці зноў адкрываюць «Школу валанцёра» – праграму, дзе навучаць працаваць у камандзе, падрыхтуюць да валанцёрскай працы і раскажуць пра яе перавагах.

Што такое «Школа валанцёра»?

«Школа валанцёра» – праект хлопцаў з АРР «Дзедзіч», разлічаны на маладых і энергічных зумераў, у якіх гараць вочы на ​​любы стваральны рух. Тут упарадкуюць і структурыруюць вашу несуцішную энергію, а самі вы зможаце знайсці аднадумцаў, гатовых хоць заўтра ў Берасці арганізаваць пікнік «Афішы».

Каго шукаюць і што раскажуць?

Для школы шукаюць маладых людзей ад 16 гадоў: адказных і мабільных. На трэнінгу (ён будзе адзін, але веельмі інтэнсіўны) раскажуць пра перавагі валанцёрства, магчымасцях самаразвіцця, метадах працы. Таксама пазнаёмяць з няўрадавымі арганізацыямі Берасця і навучаць працы ў камандзе.

Калі пачатак?

У канцы лютага. Для зручнасці арганізатары запланавалі тры трэнінгі ў розныя дні (27.02, 28.02, 08/03), таму можна выбраць найбольш зручны для сябе варыянт. Трэнінгі правядуць запрошаныя эксперты, крыху пазней пройдзе гульня „Біржа ідэй”. На ёй кожнаму ўдзельніку падбяруць каманду і ў гульнявой форме дапамогуць адтачыць ідэю да ўзроўню фінальнай рэалізацыі.

Як запісацца ў школу?

Вельмі лёгка: усяго толькі запоўніць гэтую форму.