У Берасці звярнуліся ў СК па фактах збіцця і катаванняў жыхароў горада
Узбудзіць крымінальную справу па факце незаконных затрыманняў і гвалту патрабуюць сябры берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Адпаведная заява накіраваная ў следчыя органы, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Мы звярнуліся ў Следчы камітэт і патрабуем ад іх завесці крымінальную справу па фактах незаконнага затрымання мірных удзельнікаў акцый пратэсту, па фактах збіцця і катаванняў жыхароў нашага горада і нашай вобласці.
«Сёння вы адзіны праваахоўны орган, які не запляміў гонар мундзіра ў вобласці. Дапамажыце свайму народу дамагчыся справядлівасці! Да гэтага вас заклікае беларускі народ, міжнародная грамадскасць і Генеральны сакратар ААН», – так гаворыцца ў заяве.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
