У Берасці з’явілася крама для вегетарыянцаў



У Берасці адкрылася спецыялізаваная крама для людзей, што не ядуць мяса. Тут можна знайсці прадукты для вегетарыянцаў, веганаў, дыябетыкаў, карыснай яна будзе таксама для вернікаў, што прытрымліваюцца паста. З таго, што нельга знайсці ў звычайнай краме, вегетарыянская лаўка прапануе безмясныя каўбасы і пашцеты, ягурты для веганаў, шмат відаў прарошчанага зерня. Уласніца і адначасова прадавачка крамы Наталля Пракопчык зазначае, што цікавасць да прадуктаў здаровага харчавання ў берасцеўцаў відавочна ёсць.

– Мы другі дзень працуем. Шмат людзей кажуць: добра, што вы адкрыліся, будзем ведаць, хутка пост, або я таксама вегетарыянка, гэта ўсё мне цікава. Запатрабаванне ёсць. Напэўна мы адкрыліся недарма.

Пры гэтым сама Наталля не з’яўляецца вегетарыянкай. У вызначэнні асартыменту ёй дапамагаюць знаёмыя, якія не ядуць мяса. На сёння гэта адзіная крама ў Берасці падобнага кшталту.

IMG_8431

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя