У Берасці з’явілася сцяна Булак-Балаховіча
У цэнтры горада з’явілася графіці з выявай беларускага генерала Станіслава Булак-Балаховіча з ягоным вершам «Покліч бацькі».
Аднак плакат не правісеў і дня, паведамляе tut.by.
Станіслаў Булак-Балаховіч быў выбітным дзеячам беларускага вызвольнага руху першай паловы 20 ст., стварыўшы сваё войска, ён стаў на абарону Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ў Берасці ён сфармаваў сваю армію і рушыў у знакаміты вызвольны паход супраць бальшавікоў.
ПОКЛІЧ БАЦЬКІ
Праз цёмныя хмары на чуждай старонцэ
Зірнула на нас цёпла-роднае сонцэ,
I гоман пачуў я з радной стараны:
«Свабода калоціцца ў нашэ ваконцэ,
За бацькаўшчыну ўсталі яе ўсе сыны!»
Сынкі! А мы штожа!
Нам будзе нягожа,
Каб мы не пайшлі на падмогу!
Сьмялей, не аглядайцесь,
Хутчэй сабірайцесь
I будзем гатовы ў дарогу!
Фота з сайта novychas.by