У Берасці з’явіліся беларускамоўныя білборды ДАІ



У Берасці з’явіліся беларускамоўныя білборды ДАІ з тэкстам: “Беларусы, будзьце прыкладам для гасцей – прышпіліцеся”.

Ініцыятыва была заўважаная карыстальнікамі сацсетак ля берасцейскага чыгуначнага вакзала.

1551549_976290999082778_6583658758082403968_n

“Акцыя ладзіцца з мэтай прасоўвання бяспекі дарожнага руху з удзелам дзяцей”, – паведамляе начальнік аддзялення агітацыі ДАІ Наталля Сахарчук:

 – Вельмі шмат ёсць кіроўцаў-бацькоў, якія дагэтуль правозяць дзяцей з парушэннямі правілаў без дзіцячых прытрымліваючых прыстасаванняў. Бывае так: бацькі самі прышпілены і трымаюць дзяцей на руках, а гэта катэгарычна забаронена. І вельмі добра, што нашых бігбордаў будзе ўсё больш і больш на нашай роднай беларускай мове  на дарогах Берасцейскай вобласці. 

“Бяспека дзецей – гэта прыярытэтная каштоўнасць. Што датычна мовы, то справа ў тым што мы проста абавязаны яе пашыраць і па мажлівасці на ёй размаўляць”, – зазначае Наталля Сахарчук.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з facebook Змітра Назарава