У Берасці з’явіліся ўлёткі “Цар добры – баяры дрэнныя”



У гістарычнай частцы Берасця ў публічных месцах з’явіліся ўлёткі з надпісам “Цар добры – баяры дрэнныя”.

Гэта водгук мясцовай “Народнай грамады” на апошнія грозныя выступы Аляксандра Лукашэнка ў адносінах да сваіх высокапастаўленых чыноўнікаў, кажа адзін з сябраў “Народнай грамады”:

– Аляксандр Рыгоравіч сказаў, што ў многіх пытаннях дзейнасці нашай дзяржавы ён не быў абазнаны. Некаторыя рэчы рабіліся без яго ведама. І вось калі ён пра гэта даведаўся, то ён выявіў жаданне вінаватых пакараць. Можна сказаць, што ён нібыта добры, а баяры кепскія, маўляў, ён ні ў чым не вінаваты, а вінаватыя тыя, хто кепска выконвае яго загады.

Мэта “Народнай грамады” напомніць электарату, што Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз „вешае локшыну ім на вушы”, як гэта робіць па-майстэрску ўжо 24 гады. А справы ад году год ўсё горшаюць.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя