У Берасці з’явіліся ўлёткі, якія заклікаюць на Марш раззлаваных 17 лютага
У Берасці ў публічных месцах з’явіліся ўлёткі з прызывам на Марш раззлаваных беларусаў 17 лютага.
Нагадваем, што Марш адбудзецца 17 лютага ў Менску ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы.
Ужо некалькі месяцаў беларусы атрымліваюць лісты з патрабаваннем заплаціць падатак сумаю 360 рублёў. Больш за 400 тысяч грамадзянаў краіны несправядліва запісалі ў «дармаеды».
Антынародны і антыканстытуцыйны дэкрэт закрануў амаль кожную сям’ю.
Беларускае Радыё Рацыя
