У Берасці з’явяцца пункты вакцынацыі ад COVID-19
У Берасці на адным з рынкаў з’явіўся стацыянарны пункт, дзе можна зрабіць прышчэпку ад каронавіруса. З 1 ліпеня пачаў працу прышчэпачны стацыянарны пункт у мікрараёне Кавалёва на рынку „Лагуна”. Час працы – штодзённа з 11.00 да 16.00 (акрамя панядзелка).
У бліжэйшыя дні аналагічная кропка з’явіцца і ў адным з гандлёва-забаўляльных цэнтраў – „Экватары”, паведаміў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Па яго словах, на 1 ліпеня ў горадзе прышчэплена 30 397 чалавек.
На 1 ліпеня, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі зафіксавана 1 023 новыя выпадкі каронавіруса за суткі (усяго з пачатку пандэміі 418 212). Ачунялі і выпісаныя 1 187 чалавек, у якіх пацвердзіўся каронавірус (усяго 410 984), памерла дзесяць чалавек (усяго – 3 153).