У Берэсці п’яны кіроўца збіў святлафор
Як паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама, аварыя здарылася раніцай 4 студзеня. 21-гадовы мясцовы жыхар, які знаходзіўся за рулём „Фольксвагена-Шарана”, не выбраў бяспечную хуткасць, не ўлічыў ўмовы надвор’я, стан дарожнага пакрыцця і не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль урэзаўся ў святлафорны аб’ект.
Вадзіцель не пацярпеў. „Фольксваген” атрымаў механічныя пашкоджанні, збіты святлафор зламаны.
Медыцынскі агляд выявіў у аўтамабіліста 1,6 праміле алкаголю. Устаноўлена, што на мінівэне, якім ён кіраваў, летнія шыны.
У дачыненні да парушальніка складзеныя чатыры адміністрацыйныя матэрыялы: на падставе ч. 5 арт. 18.12 (адсутнасць тэхагляду), ч. 5 арт. 18.22 (эксплуатацыя аўтамабіля на летнім тыпе шын зімой), ч. 1 арт. 18.16 (кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення), ч. 2 арт. 18.17 (здзяйсненне ДТЗ) КоАП. Пашкоджаны святлафор ён будзе аднаўляць за свой кошт.