У блогера Аляксандра Кабанава пацвердзіўся каронавірус
Каронавірус пацвердзіўся ў блогера Аляксандра Кабанава.
Ён атрымаў станоўчы тэст на COVID-19 і зараз знаходзіцца ў Берасцейскай цэнтральнай гарадской бальніцы. Аўтар канала „Народны рэпарцёр” адзначыў, што першыя прыкметы захвовання ён адчуў яшчэ некалькі тыдняў таму:
– Загадчыца аддзялення, яна мой лечачы лекар. Сказала, што ў мяне станоўчы вынік, што ёй тэлефанавалі з лабараторыі, куды мае аналізы адправілі. То бок я так разумею, што яны там пад нейкім асаблівым наглядам, бо людзі чакаюць па тыдню, па дзсяць дзён. Яна сказала, што дакументы хутка прыйдуць, будуць афіцыйныя пацверджанні.
З падазрэннем на каронавірус таксама быў шпіталізаваны адзін з лідараў пратэстаў супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, блогер Сяргей Пятрухін. Вынікі тэсту пакуль не агучваліся.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
