У Босніі і Герцагавіне разбіўся самалёт з пасажырамі



Лёгкаматорны самалёт разбіўся ў Босніі і Герцагавіне недалёка ад горада Мостар 13 траўня. У выніку авіякатастрофы загінула пяць чалавек: трое дзяцей, пілот і інструктар палётаў, перадае са спасылкай на мясцовую паліцыю Reuters.

Аварыя адбылася ў 13:50 (14:50 па менскім часе). Па дадзеных выдання, самалёт пасля падзення загарэўся.

На месца здарэння прыбыў дырэктар міжнароднага аэрапорта Мостар Марын Распудзіч, які паведаміў, што бацькі загінулых дзяцей, якім было ад сямі да дзесяці гадоў, – супрацоўнікі аэрапорта.

На дадзены момант высвятляюцца прычыны здарэння. Расследаванне будзе праводзіць пракуратура Босніі і Герцагавіны.

Паводле rbc.ua