У Берасці разважалі пра трансфармацыю менталітэту палешука



„Сітуацыя на Палессі і трансфармацыя менталітэту палешука ў пераломныя моманты гісторыі (1939-1941 і 1944 – пач. 1950-х гг.)” – лекцыя пад такою назваю прайшла ў Берасці. Аўтар – гісторык Андрэй Бодак, які абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме „Нацыянальная палітыка ў БССР у 1943 – 1955 гг.”, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

lekcyi_bodak (1)

Лектар распавёў пра тое, чаму абраў менавіта тэму менталітэту жыхароў Берасцейскай вобласці і ў чым яе актуальнасць:

– Магчыма, галоўнае тое, што народ пры ўсіх абставінах застаецца самім сабой: са сваім нацыянальным характарам, менталітэтам. І  спробы яго рэзка змяніць не прывядуць ні да чаго добрага. Гэта як лезці ў сутнасць чалавека і казаць яму – стань іншым.

Сустрэча з гісторыкам Андрэем Бодакам прайшла ў творчай прасторы берасцейскага незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’ ў межах праекта “Еўрапейскае кафэ”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя