У БрДТУ новы рэктар
Пра гэта паведамляе Telegram-канал „Пул Первого”, які асвятляе дзейнасць Лукашэнкі.
Яшчэ 16 кастрычніка ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што стары рэктар Аляксандр Драган зняты з пасады, але ў ягонай прыёмнай паведамілі, што той пакуль выконвае абавязкі:
– Рэктар пры выкананні, на дадзены момант падпісвае дакументы, зараз ён у кабінеце.
Новым рэктарам Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прызначаны Аляксандр Балаховіч, экс-прарэктар па навучальнай рабоце згаданай навучальнай установы.
З чым звязана назначэнне новага рэктара ў берасцейскім тэхнічным дакладна невядома, але 7 верасня 2020 года каля ўваходу ва ўніверсітэт адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі на пратэстах студэнтамі. У той дзень да ўдзельнікаў выйшаў сам рэктар Аляксандр Драган і паведаміў пра вызваленне затрыманых. Пасля гэтага студэнты вярнуліся на заняткі. У акцыі салідарнасці тады прынялі ўдзел каля 50 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце