У Брусэлі будуць працягвацца акцыі салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі



У шэрагу краінаў свету ў бліжэйшыя выходныя працягнуцца акцыі салідарнасці і падтрымкі палітзняволеных у Беларусі. Бельгія — не выключэнне.

Тут, у Брусэлі, ужо адбылося адразу два мерапрыемствы, — распавяла беларуска Маргарыта Тарайкевіч:

– Шмат, прыйшло шмат. Было як мінімум некалькі дзясяткаў чалавек. Трэба падлічыць, трэба зрабіць пэўную працу, паглядзець па фотаздымках. Але прыйшло вельмі шмат новых людзей, каторых я раней на акцыях не бачыла. Я проста здзівілася. А быў не адзін пікет, а цэлых два адначасова і блізка на плошчы Шумана ў Брусэлі.

Як адзначыла Маргарыта Тарайкевіч, такія акцыі дапамагаюць беларусам зразумець, што яны не адны — і іх гатовыя падрымаць і данесці пазіцыю да міжнароднай супольнасці дыяспары з дзясяткаў краінаў свету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя