У «Брузгах» магчымыя нязручнасці пры перасячэнні мяжы
У «Брузгах» з 19 кастрычніка магчымыя часовыя нязручнасці пры перасячэнні мяжы. У пункце пропуску з заўтрашняга дня пачынаюцца дарожныя працы.
У сувязі з гэтым змяняецца арганізацыя руху транспартных сродкаў на ўездзе ў пункт пропуску з Беларусі і на выездзе з яго ў Беларусь. Работы плануецца праводзіць цягам двух тыдняў.
Для больш камфортнага і хуткага перасячэння мяжы грамадзянам рэкамендуюць выбіраць іншыя маршруты.