У будынку Менгарвыканкама быў затрыманы журналіст Зміцер Карэнка
Яго спынілі ва ўстанове да высьвятленьня асобы. Журналіст спрабаваў патрапіць на паседжаньне па разглядзе скаргі кандыдата ў дэпутаты Алеся Лагвінца. «Я хацеў прайсці праз турнікет, але супрацоўнікі міліцыі адразу спынілі,» — гаворыць Зміцер Карэнка.
— Я прадставіўся журналістам на што пачуў запыт паказаць журналісцкае пасведчанне. Цяпер я знаходжуся ў статусе затрыманага ў сувязі з тым, што па словах працаўніка паста у Менгарвыканкаме я выклікаю ў яго падазрэнні і ён цяпер правярае ці не знаходжуся я ў вышуку. Пакуль чакаем, інфармацыі — няма.
«Міліцыя наўпрост парушае закон аб свабодзе прэсы і інфармацыі,» — дадаў Зьміцер Карэнка. Пасьля невялікага разбіральніцтва журналіст быў вызвалены. Прадстаўнікі незалежных СМІ так і не былі дапушчаны на працэс. На разглядзе справы Лагвінца прысутнічалі толькі карэспандэнты дзяржаўнага тэлеканала СТВ.
Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя