У Бярозаўскай раённай бальніцы галасавалі без дакументаў
Парушэння выбарчага заканадаўства не было. Такія адказы, за подпісам старшыні камісіі Нэлі Малейцінай, атрымалі назіральнік на ўчастку №62 і давераная асоба кандыдата Аляксандра Кабанава Ілля Шыманскі. Іх дапусцілі ў аддзяленне Бярозаўскай раённай бальніцы, але хадзіць па палатах разам з сябрамі камісіі не дазволілі. Аднак назіральнікі паспелі зафіксаваць, што галасаванне адбывалася без прад’яўлення дакументаў.
Кажа аўтар адказу, старшыня ўчастковай камісіі і адначасова галоўны лекар Бярозаўскай раённай бальніцы Нэлі Малейціна:
– Шыманскі ў нас не акрэдытаваўся і не запісаўся як назіральнік, таму ён увогуле не павінен быў знаходзіцца ў нас і назіраць. І другі момант, што ў нас усе пацыенты, якія паступаюць у стацыянар, яны паступаюць па дакументу – па пашпарту, таму яны маюць поўнае права ўдзельнічаць у выбарах.
Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” Уладзімір Малей такі адказ лічыць некампетэнтным і непрымальным. Даверанай асобе не патрабуецца рэгістрацыя ва ўчастковай камісіі. А без дакуметаў галасаваць нельга. Адказ Нэлі Малейцінай абскарджаны ў акруговай камісіі і пракуратуры Бярозаўскага раёна.
Беларускае Радыё Рацыя