У Бярозаўскім райвыканкаме лічаць, што у Беларусі няма палітвязняў
Чыноўнікі Бярозаўскага райвыканкама лічаць, што ў Беларусі палітвязняў няма, а ёсць пакараныя за экстрэмісцкія дзеянні людзі.
Бярозаўскі райвыканкам
Таму праваабаронцы і грамадскія актывісты з Бярозы не змогуць публічна ў пікеце выказаць палітзняволеным сваю падтрымку. Ім адмоўлена ў пікеце, заяўленым на 4 жніўня – Міжнародны дзень салідарнасці з беларускім грамадствам, кажа адзін з заяўнікаў пікету праваабаронца Сяржук Русецкі:
– У мінулым годзе гэта патрабаванне ні было ні экстрэмісцкім, ні распальвачым міжнацыянальную варожасць, а ў правядзенні пікетаў адмаўлялі па іншых прычынах. У гэтым годзе патрабаванне вызвалення палітвязняў стала экстрэмісцкай дзейнасцю і спасылаючыся на закон пра масавыя мерапрыемствы артыкул 50, райвыканкам ужо трэці раз забараняе пікеты з гэтай нагоды.
Праваабрончы цэнтр “Вясна” прызнае наяўнасць у Беларусі палітычных вязняў – асобаў, якія незаконна пазбаўлены свабоды за свае палітычныя перакананні, і патрабуе неадкладнага вызвалення – Мікалая Статкевіча, Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Арцёма Пракапенкі, Яўгена Васьковіча і Юрыя Рубцова.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота spring96.org