У Бярозаўскім раёне ад БНФ ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ўключаны 3 чалавекі



Трое прадстаўнікоў партыі Беларускага народнага фронту ў Бярозаўскім раёне аказаліся адзінымі ў рэспубліцы сябрамі выбарчых участковых камісій з амаль 60 сябраў БНФ, вылучаных агулам па краіне.

Іх уключылі нягледзячы на адсутнасць досведу. Хоць звычайна менавіта па гэтай прычыне прадстаўнікоў апазіцыі не ўключаюць у выбарчыя камісіі, кажа ўключаны ў камісію сябра партыі Анатоль Сахаруша:

У выбарчым заканадаўстве не сказана, што не трэба браць у выбарчыя камісіі тых, у каго няма досведу. Вось нас траіх узялі і без досведу. Узялі трох недасведчаных і вырашылі: хопіць. Ад Беларускага Народнага фронту ў 2003 годзе быў сябрам камісіі адзін чалавек , а цяпер, праз 15 гадоў колькасць БНФЦ-аў у камісіях павялічылі ажно ў тры разы.

Паводле доўгатэрміновага назіральніка за выбарамі ў Бярозаўскім раёне Сяржука Русецкага, у выбарчых камісіях у асноўным, так бы мовіць, “вопытныя” людзі. Напрыклад, дзе будзе працаваць Анатоль Сахаруша, з 14 чалавек – 11 сталых, з “вопытам”. На выбарчым участку №10 у Бярозе, дзе будзе працаваць другі партыец, з 14 – 13 “вопытных”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя