У Бярозаўскім раёне COVID-19 прабраўся ў вёскі



На Берасцейшчыне каронавірус набірае абароты. У Бярозаўскім раёне COVID-19 прабраўся і ў вёскі.

Кажа дэпутат Першамайскага сельвыканкама Валер Білібуха:

– Па Падкраічах, па Першамайску ёсць. Ёсць людзі з вёсак, якія ляжалі ў Бярозе ў бальніцы, а зараз яны шпіталізаваныя ў Баранавічы з высокай тэмпературай. Па тэстах пацверджаны каронавірус. 

Паводле галоўнага ўрача Бярозаўскай райбальніцы, у Бярозаўскім раёне сітуацыя з віруснай інфекцыяй напружаная, але кантралюемая. На 5 траўня зарэгістравана 36 выпадкаў COVID-19. Як стала вядома з неафіцыйных крыніц, на 6 траўня ў бальніцы знаходзіцца 99 чалавек з пнеўманіяй, сярод іх шмат людзей маладога і сярэдняга ўзросту. 2 чалавекі памерлі ад віруснай інфекцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота crbbrz.by