У Бярозаўскім раёне патанулі трое рыбакоў
У Бярозаўскім раёне Берасцейскай вобласці патанулі трое рыбакоў, яшчэ адзін пацярпеў, паведамляе Следчы камітэта Беларусі.
25 лютага чацвёра жыхароў Бярозы адправіліся на зімовую рыбалку на адно з азёр раёна. У нейкі момант адзін з рыбакоў праваліўся пад лёд, а трое іншых паспрабавалі яго выратаваць. У выніку трое мужчын патанулі. Яшчэ адзін шпіталізаваны.
Следчыя высвятляюць акалічнасці трагедыі. Цела аднаго з рыбакоў знойдзена, ідзе пошук яшчэ двух.
