Сусветны дзень барацьбы з сухотамі на Берасцейшчыне (абноўлена)
Мерапрыемства да Сусветнага дня барацьбы з сухотамі ладзіцца ў Берасці. Яго арганізатары – прадстаўнікі берасцейскай гарадской арганізацыі ’’Чырвонага Крыжа’’. Цягам дня валанцёры раздаюць інфармацыйныя матэрыялы каля кінатэатра ’’Беларусь’’ і размаўляюць з мінакамі, – распавёў адзін з арганізатараў акцыі, студэнт Аляксандр:
– Мы папярэджваем людзей аб гэтай хваробе і раздаём буклеты. Важна ведаць, што гэтая хвароба лёгка перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Таксама збіраем грошы для хворых дзяцей.
У Берасцейскай вобласці штогадова выяўляецца каля пяці дзесяткаў чалавек хворых на сухоты. Міжнародны дзень барацьбы з сухотамі накіраваны на шырокае інфармаванне насельніцтва аб такім захворванні, неабходнасці своечасовага звароту за медыцынскай дапамогай і папулярызацыі здаровага ладу жыцця.
* * *
Сусветны дзень барацьбы з сухотамі ў Бярозаўскай раённай паліклініцы адзначаны днём адкрытых дзвярэй у кабінеце фтызіятра, дзе кожны жадаючы можа атрымаць кансультацыю ўрача-фтызіятра Валянціны Семянюта. На кансультацыю прыйшло не шмат людзей: усяго 6 чалавек, нават бабулька з вёскі Міжлессе.
– Патрэбнае нармальнае харчаванне. Заняцце фізкультурай і спортам. Берагчыся ад прастутных захворванняў. І, канешне, мы прапаноўваем усім людзям свайго раёна кожны год праходзіць флюраграфію. На першапачатковым этапе захворванне заўсёды лягчэй лячыць.
З 529 захварэўшых па Берасцейскай вобласці на сухоты у Бярозаўскім раёне за мінулы год зарэгістравана 25 хворых. З іх 15 – жыхары вёсак, 18 – стаяць на ўліку ў нарколага.
Беларускае Радыё Рацыя