У Бярозаўскім раёне са 125 сельскіх акругаў – 123 безальтэрнатыўныя
У Бярозаўскім раёне 123 кандыдаты ў дэпутаты сельвыканкамаў ідуць на безальтэрнатыўнай аснове. Паколькі у Выбарчым кодэксе не так даўно знік парог яўкі выбаршчыкаў, то гэтыя кандыдаты могуць святкаваць перамогу ўжо зараз.
Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі ў безальтэрнатыўнасці бачыць нежаданне людзей станавіцца дэпутатамі сельвыканкамаў.
– Са 125-ці акругаў па выбарах дэпутатаў сельскіх саветаў у Бярозаўскім раёне толькі ў дзвюх акругах зарэгістраваныя па два кандыдаты. Ва ўсіх астатніх 123-х акругах выбараў фактычна не будзе, паколькі яны будуць безальтэрнатыўныя, фактычна гэта будзе галасаванне – “за” ці “супраць”.
Бярозаўскі раён па выбарах у раённы і абласны савет план па “дэмакратызацыі” выбараў выканаў амаль поўнасцю. Калі не канкурэнты, то спарынг-партнёры ёсць амаль ва ўсіх акругах.
Выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца 18 лютага.
Беларускае Радыё Рацыя