У Бярозаўскім раёне ўлады звальняюць адразу чатырох дырэктараў школ
У Бярозаўскім раёне адным махам мясцовыя ўлады вырашылі пазбавіцца ад чатырох дырэктараў школ. У няміласць трапілі дырэктар Бярозаўскай сярэдняй школы №1 Мікалай Жуковіч, дырэктар Бярозаўскай базавай школы Іна Жуковіч, дырэктар Белаазёрскай сярэдняй школы №3 Святлана Карповіч і дырэктар Здзітаўскай сярэдняй школы Віталь Жуковіч.
На фота: дырэктарка СШ № 3 Белаазёрску Святлана Карповіч, дырэктар СШ № 1 Бярозы Мікалай Жуковіч, дырэктарка Бярозаўскай базавай школы Іна Жуковіч, дырэктар Зьдзітаўскай сярэдняй школы Віталь Жуковіч
Калі трое маладых дырэктараў падпісалі заявы па рэкамендацыі загадчыка раённага аддзела адукацыі Аляксандра Шымчука па ўласным жаданні, то больш сталы дырэктар з вялікім стажам працы Мікалай Жуковіч адмовіўся. Для звальнення ён не бачыць сваёй віны. Затое настаўнікі і бацькі лічаць звальненне адразу чатырох разумных, добрых кіраўнікоў справай палітычна матываванай.
На выбарчых участках Белаазёрскай срэдняй школы №3 і Бярозаўскай базавай школы перамагла Святлана Ціханоўская. Дырэктыры гэтых школ узначальвалі выбрчыя камісіі. Па паведамленні мясцовых Тэлеграм-каналаў, Віталь Жуковіч збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, а Мікалай Жуковіч адмовіўся ехаць на акцыю ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Людзі стварылі петыцыі ў падтрымку звольненых кіраўнікоў школ і збіраюць подпісы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: svaboda.org і facebook.com/sch1.bereza