У Бярозаўскім раёне загінуў мужчына, які выпальваў сухую траву
Мужчына 1972 года нараджэння, жыхар вёскі Перасудавічы Бярозаўскага раёна Берасцейкай вобласці, загінуў падчас выпальвання сухой травы. Цела мужчыны было знойдзена на вуліцы Камсамольскай на тэрыторыі яго прыватнага домаўладання, паведамляе прэс-служба Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС.
Узгаранне сухой травы ратавальнікі выявілі 16 красавіка ў 18.00. За два метры ад месца гарэння быў знойдзены труп гаспадара домаўладання. Як мяркуецца, прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку загінулага пры выпальванні сухой расліннасці. Акалічнасці смерці высвятляюцца, візуальна тэрмічных пашкоджанняў на скурным покрыве няма, на вопратцы адсутнічаюць сляды гарэння.
У выніку пажару выпалена сухая расліннасць на прысядзібным участку на плошчы 0,1 га.
БелаПАН