У Бярозаўскім судзе судзяць актывістаў



У Бярозаўскім судзе судзяць актывістаў Бярозы і Белаазёрска не толькі за мірныя шэсці, але і за адтапыраны палец у адрас улады і міліцыі.

Іх прадстаўнікі – супрацоўніца Бярозаўскага райвыканкама, бяззменны сакратар Бярозаўскай раённай выбарчай камісіі Алена Муратава і старэйшы ўчастковы Белаазёрскага гарадскога аддзела міліцыі Міхаіл Валошчык – звярнуліся ў суд на гаспадароў гэтых аттапыраных пальцаў – Наталлю Жардзецкую з Бярозы і Васіля Зінкевіча з Белаазёрска, кажа Алена Муратава:

– 25 жніўня праходзіў мітынг у падтрымку прэзідэнта. Я стаяла на пешаходным пераходзе са сваёй сястрой са сцяжком Рэспублікі Беларусь. Вы ехалі, у вас на панэлі быў БЧБ-сцяг і на антэне ў вас таксама быў белы сцяжок. Вы калі пабачылі мой сцяжок у руках, вы ледзь не выпалі з салона і паказалі мне сярэдні палец. Вы абразілі не толькі мяне, але і сімволіку Рэспублікі Беларусь.

Цалкам рэпартаж слухайце з далучаным файле:

Паводле ахоўніка рэжыму Міхаіла Валошчыка, адтапыраны палец парушае грамадскі парадак і паказвае непавагу да грамадства. Жардзецкая і Зінкевіч абверглі абвінавачванні. Жардзецкай, маці чатырох дзяцей, прыйшлося папрасіць прабачэнне, што задаволіла Муратаву. Зінкевіч атрымаў 10 базавых агулам за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і за дробнае хуліганства.

Беларускае Радыё Рацыя