У Бярозаўцы прайшла краязнаўчая канферэнцыя
На базе Бярозаўскай сярэдняй школы №2 прайшла краязнаўчая канферэнцыя па гісторыі горада Бярозаўка. Свае даследаванні прэзентавалі вучні ўсіх трох школ горада, а таксама мясцовыя краязнаўцы з досведам працы ў гэтым кірунку. На пачатку перад прысутнымі выступіў госць канферэнцыі – гісторык і тэлевядучы праграмы “Падарожжы дэлетанта” Юры Жыгамонт. І хоць канферэнцыя замест запланаванага часу расцягнулся на шмат больш, кожнаму з выступоўцаў было яшчэ шмат чаго расказаць. Зазначае адзін з арганізатараў Сяргей Трафімчык:
– Атрымалася нават больш, чым мы спадзяваліся. Мерапрыемства, на маю думку, атрымалася вельмі карыснае. Насамрэч, мы зрабілі вельмі добрую справу. Многія з маладых, з падрастаючага пакалення, атрымалі шмат цікавай інфармацыі, зацікавіліся мінулым як свайго горада, так і свайго краю ўвогуле.
Асноўная частка прац краязнаўцаў тычылася гісторыі шкляной вытворчасці ў Бярозаўцы як горадаўтвараючай галіны прамысловасці. Акрамя гэтага, былі працы, якія тычыліся перыяду Другой сусветнай вайны, сучаснай Бярозаўкі, фальклору, а таксама даследаванне гісторыі горада па старых фотаздымках.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бярозаўка