У Бярозе адбыўся круглы стол да Дня правоў чалавека
У Бярозе адбыўся круглы стол з нагоды Міжнароднага дня абароны правоў чалавека.
Актывісты абмеркавалі парушэнні правоў чалавека ў асабістым жыцці, прыйшлі да высновы, што правы трэба бараніць, хоць у Беларусі гэта надзвычай цяжка:
– Трэба народу аб’ядноўвацца, каб дзейнічаць разам, а не паасобку, калі нехта змагаецца за правы, а іншы з-за вугла паглядвае ды яшчэ пасмейваецца з цябе.
– Для таго, каб перамагчы, трэба ведаць, што мы мусім жыць лепш, што мы маем правы. А калі лічыць, што нам і так добра, абы не было вайны, то мы і далей будзем так жыць. Трэба вельмі гэтага хацець, каб змяніць жыццё да лепшага.
Прысутныя нагадалі і пра беларускіх палітвязняў. Кожны атрымаў “Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека” і іншую літаратуру па гэтай тэме.
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза