У Бярозе адбыўся мітынг-рэквіем “Памяць жывая”



Чарговы раз у найлепшых савецкіх традыцыях на тэрыторыі Духоўна-патрыятычнага комплекса старажытнага парка ў Бярозе адбыўся мітынг-рэквіем “Памяць жывая”, прысвечаны 28-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Па завядзёнцы, прыйшлі воіны-афганцы, маці загінулых, мясцовае начальства, школьнікі, жыхары блізкіх дамоў.

 Мітынг распачалі вядучыя мерапрыемства:

– Яны выканалі пастаўленую перад імі задачу, зрабілі тое, што ад іх патрабавалася. Цяпер гэты дзень лічыцца днём памяці тых, хто аддаў жыццё за сваю айчыну.

Воіны-афганцы да гэтага часу жывуць у палоне савецкай прапаганды і ўпэўнены, што былі на тэрыторыі чужой дзяржавы патрэбныя і выконвалі свой інтэрнацыянальны доўг. У той час як пакрыўджаны адменай ільготаў:

– Мы абаранялі поўднёвыя рубяжы нашай радзімы. Выконвалі інтэрнацыянальны доўг. Дапамагалі другому народу. Калі нас зноў прызвалі б служыць, зноў пайшлі б.

Звярнуў на сябе ўвагу выступ намесніка старшыні Бярозаўскага раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Сяргея Наканечніка, які лічыць недапрацоўкай аб’яднання, калі з’яўляецца ўсё больш тых, хто хацеў бы пакінуць краіну, а яшчэ больш тых, хто выказвае непавагу гвардзейскай стужцы – сімвалу перамогі. І звязаў гэта з украінскімі нацыяналістамі і нацыстамі.

 Мітынг доўжыўся каля гадзіны. Скончыўся памінальнай малітвай.

Беларускае Радыё Рацыя