У Бярозе дазволілі пікет 27-га ліпеня



Бярозаўскія ўлады дазволілі мясцовым праваабаронцам і грамадскім актывістам пікет 27-га ліпеня. Але перанеслі яго з цэнтральнага стадыёна на стадыён мікрараёна Паўночны, размешчаны на ўскраіне горада. Мэта пікету – адзначэнне 25-х угодкаў прыняцця Дэкларацыі пра суверэнітэт БССР у 1990-м годзе. Цяпер заяўнікі пікету заключаюць дамовы з медыкамі, міліцыяй і жыллёва-камунальнай гаспадаркай, кажа адзін з заяўнікаў Сяржук Русецкі:

– Чакаеш нейкага падвоху. Бо яшчэ трэба заключыць тры дамовы. Таму пра тое, што пікет дазволілі, будзем гаварыць канкрэтна тады, калі будзем мець такі дазвол на руках. Можа, вырашылі пайсці іншым шляхам, бо колькі ж можна забараняць. І можна ж паспрабаваць гэта зрабіць і чужымі рукамі – напрыклад, не будзе нейкай дамовы.

Пікет заплананы на 27-га ліпеня з 18-й да 19-й ля ўваходу на стадыён мікрараёна Паўночны.

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза