У Бярозе Дзень Перамогі прайшоў па расейскім шаблоне
З Днём Перамогі ў Бярозе ідэалагічны аддзел пастараўся: свята пачалося з мітынгу ў гарадскім скверы ля брацкай магілы і вечнага агню. Ветэранаў прывезлі ў дзвюх машынах, затым іх запрасілі на абед праз дарогу ў рэстаран.
Мясцовыя артысты выступалі на імправізаванай сцэне з двух аўтамабіляў з надпісамі: “С Днём победы!” і „Спасибо деду за победу!” Можна было ўбачыць вайсковую тэхніку з георгіеўскімі стужкамі, людзей у форме вайскоўцаў Чырвонай арміі і НКУС. Жадаючыя елі салдацкую кашу. З’явіўся ў гэтым годзе і “Несмяротны полк”, кажа адна з удзельніц свята Перамогі:
– Ішлі з партэтамі загінулых па расейскім прыкладзе. Калі б я падрыхтавалася, то таксама вынесла б партрэт, бо ў нашай сям’і ёсць загінулыя ў вайну, і таксама пайшла б у гэтым палку. Для мяне гэта памяць і боль.
Бярозаўскі грамадскі актывіст Сяргей Аліхвер лічыць, што трэба мяняць фармат свята. Бо сапраўдных ветэранаў засталіся адзінкі і тыя нямоглыя:
– Калі перад святам па Бярозе развешвалі плакаты, дзе ветэранаў віншуюць з 9 траўня, я зрабіў заўвагу. Якія ветэраны? Засталіся артысты, пераапранутыя лялькаводы.
Дрэннае надвор’е спыніла праграму свята. Але калі дажджу не будзе, то ў 21 гадзіну можна будзе паглядзець на сцяне кінатэатра “Кастрычнік” фільм на ваенную тэматыку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.