У Бярозе і Белаазёрску пераследуюць актывістаў



Белаазёрскія і бярозаўскія ахоўнікі рэжыму літаральна за дробязі, а то і на пустым месцы пераследуюць актыўных грамадзян.

Яны нахабна паводзяць сябе ў адносінах да людзей, падаткаплацельшчыкаў, за чые сродкі існуюць, кажа жыхарка Белаазёрска Ірына Грышчук:

– Усё адно ці выконваеш распараджэнні праваахоўных органаў і разыходзішся, ці не выконваеш, усё адно – восем базавых. На відэа дакладна было бачна, што я сышла і выканала яго распараджэнне – і ўсё адно пратакол.

Паводле жыхара Бярозы Віталя Саўчука, ён 6 верасня стаяў са знаёмымі на аўтобусным прыпынку. І гэта прыцягнула ўвагу начальніка інспекцыі па справах няпоўнагадовых Дзмітрыя Лішко, які ўспрыняў стаянне невялікай колькасці грамадзян на прыпынку як несанкцыянаванае мерапрыемства:

– Я не разумею, як проста можна хадзіць па горадзе і на роўным месцы атрымаць штраф. Ні за што судзяць, і гэта вельмі няправільна.

Ірына Грышчук і Віталь Саўчук адназначна лічаць, што іх правы на свабоднае выказванне думак, на мірныя сходы і свабоднае перасоўванне па горадзе парушаныя з боку міліцыянтаў і падтрымана Бярозаўскім судом, у прыватнасці суддзямі Людмілай Рудзінай і Аленай Нямковай.

Суддзя Алена Нямкова

Суддзя  Людміла Рудзіна

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя