У Бярозе людзі не давяраюць уладзе



Нягледзячы на запэўніванні Аляксандра Лукашэнкі, што з каронавірусам у Беларусі ўсё спакойна, медыцына падрыхтавана, людзі яму не давяраюць. І паволі, наколькі хапае сродкаў, закупляюцца ў крамах на выпадак масавай успышкі хваробы.

У Бярозе лічаць, што абавязкова патрэбна ўводзіць каранцін у дзіцячых установах і дзе толькі можна, як гэта робяць у Еўропе:

– Я Лукашэнку не веру, ні ў чым.

– Мы павінны кіравацца тымі справамі, што робяць людзі, краіны, дзяржавы, каб неяк гэтую навалу спыніць.

Паводле сустаршыні партыі БХД Паўла Севярынца, час для спынення пандэміі Беларуссю страчаны, самае цяжкае ў нас наперадзе:

– Наша дзяржава не гатовая да барацьбы з каронавірусам. Нам патрэбна разгортванне вайсковых інфекцыйных шпіталяў каля буйных гарадоў – мінімум. Нам патрэбна сістэмная інфармацыйная праца па ўсёй Беларусі. Нам патрэбна вельмі сур’ёзна рыхтавацца. Мы на парозе вялікай бяды.

Аднаразовых масак у аптэках Бярозы няма. Прадаюцца шматразовыя ўзору 70-х гадоў, якія, як кажуць, выходзяць з-пад рук швачак мясцовага камбіната бытавога абслугоўвання. Антысептык на 17 сакавіка адсутнічаў, быў ужо распрададзены. Медыкі працуюць без масак. Ім выдалі па адной-дзве на рукі. Па неафіцыйных дадзеных, у мясцовай лякарні толькі 2 апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Парада Лукашэнкі, што лячыць каронавірус можна гарэлкай і працай у полі на трактары стала мемам у інтэрнэтпрасторы.

Беларускае Радыё Рацыя