У Бярозе прайшоў восеньскі кірмаш



Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, у цэнтры Бярозы адбыўся чарговы восеньскі кірмаш. Куды як прыватнікі, так і дзяржаўныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы вывезлі для продажу сваю прадукцыю. Прынялі актыўны ўдзел і школы, кажа адзін з педагагічных работнікаў:

— Гэта свята для ўсіх, і для адукацыі таксама. Мы вельмі добра зінтэграваліся з гаспадаркамі і ўпрыгожваем кірмаш. Дзеці — гэта упрыгожванне не толькі свята, але і будняў. Сёння сапраўднае свята, калі гуляе і рыхтуецца да зімы усё насельніцтва Бярозы і Бярозаўскага раёна.

У наведвальнікаў кірмашу розныя меркаванні наконт правядзення такой дзеі. Адны лічаць, што лепш бы па такіх цэнах усё было і ў крамах, другія лічаць, што вельмі добра: можна не толькі набыць на зіму па меншых цэнах садавіну і гародніну, але і сустрэцца з добрымі знаёмымі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза