У Бярозе працягваюцца штодзённыя акцыі



Нераўнадушныя людзі збіраюцца ў цэнтры горада і абмяркоўваюць далейшы план дзеянняў. На мінулай акцыі гаварылі пацярпелыя ад сілавікоў і сведкі збіцця людзей АМАПам. Акцыя пачалася з абмеркавання смерці дырэктара музея ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісваць злачынны выбарчы пратакол, кажа паэтка Валянціна Восіпава:

– Гэта паказальная смерць – каб ніхто не выказаўся.

– Я ў шоку ад удару гэтай светлашумавой гранаты. Проста ўсё загуло. Я схапілася за вуха, пачала плакаць. Я плачу, а яны забягаюць, бачаць, што стаіць жанчына бяззбройная. І яны мяне давай дубасіць. І гэта ўсё такімі словамі суправаджалася…

– Дачка ў вакно бачыла, з паднятымі рукамі дзіцё выйшла. Яго на землю паклалі і пачалі збіваць дубінкай.

На акцыі, нягледзячы на додж,  людзі падпісалі патрабаванне аб сустрэчы са старшынём райвыканкама, пракурорам раёна і начальнікам міліцыі. Сустрэча мае адбыцца 20 жніўня а 19 гадзіне.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя