У Бярозе раздавалі газету „Новы час”



Бярозаўскія праваабаронцы ў рамках усебеларускай кампаніі распаўсюдзілі спецвыпуск газеты „Новы час”, прысвечаным правам чалавека ў няволі.

Кажа сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі:

– Незалежна ад таго з якой нагоды людзі трапляюць за краты, умовы ў якіх яны знаходзяцца, не павінны суапярэчыць чалавечай годнасці і павінны выконвацца нормы міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы прынятыя Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, якія Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 1973 г. Сярод іх ёсць і права на жыццё, свабода ад катаванняў і жорсткага бесчалавечнага ці зневажаючага годнасць абыходжання або пакарання.

Паводле праваабаронцаў, калі людзі чулі тэму спецвыпуску, то адразу бралі газету, не зважаючы на тое, што артыкул сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Паўла Сапелкі „Ці ёсць у турме правы чалавека” напісаны на беларускай мове, якую некаторыя, як самі кажуць, не разумеюць.

Беларускае Радыё Рацыя