У Бярозе раздавалі спецвыпуск „Народнай Волі”



Бярозаўскія праваабаронцы чарговы раз нагадалі пра махлярствы падчас выбараў, гэтым разам – у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, раздаючы спецвыпуск „Народнай Волі” у Бярозе і Бярозаўскім раёне.

На старонках незалежнай газеты назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары” сведчаць пра бессаромныя і татальныя фальсіфікацыі, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Некаторыя людзі выказваліся, за каго яны галасавалі. Як гэта так, што гэтыя аказаліся абранымі, за каторых, як яны лічаць, ніхто не галасаваў. Частка людзей адмаўлялася браць газету. І тут жа так, як адзін – другі ўзяў, то той, што адмовіўся, просіць ужо даць і яму.

Паводле праваабаронцаў, 600 экзэмпляраў спецвыпуску “Народнай Волі” разляцеліся як гарачыя піражкі, нягледзячы, што людзі і так не вераць у выбары, а многія ігнаруюць іх.

Беларускае Радыё Рацыя