У Бярозе разглядзелі скаргу Берасцейскай абласной рады партыі БНФ



У судзе Бярозаўскага раёна разгледжана скарга Берасцейскай абласной рады партыі БНФ на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму за неўключэнне 4-га сябра партыі ў выбарчую камісію на выбарчым участку №3. Дзе не ўключылі адзінага сябра партыі. Затое адну трэцюю, як патрабуе выбарчае заканадаўства, склалі прадстаўнікі праўладных арганізацый, нягледзячы, што апазіцыйны кандыдат застанецца без свайго прадстаўніка ў камісіі. Парушэнняў ў гэтым няма, лічаць як прадстаўнікі райвыканкама Глеб Лаўрыновіч, Віталь Мшар, так і памочнік пракурора Юрый Пракапчук.

Кажа Віталь Мшар:

Персанальнае адбылося галасаванне членамі выканкама. Ахарактарызаваная кожная кандыдатура. Я лічу, што парушаны выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не быў.

Сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі лічыць неўключэнне адзінага сябра ад апазіцыі як перадумовы для фальсіфікацый на тым участку, дзе будзе балатавацца моцны кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў:

Улады відаць сур’ёзна ставяцца да аднаго з прэтэндэнта ў дэпутаты: Аляксандра Кабанава, які збіраецца балатавацца па гэтай акрузе ў раённы савет. Мы бачым, што там акрамя людзей, што гадамі сядзяць у выбарчай камісіі, кіраўнікі рознага ўзроўню трапілі ў камісію, хоць раней у гэтай камісіі не былі.

Суддзя Алена Нямкова, як гэта водзіцца заўсёды, падтрымала маніпуляцыі ўлады. Рашэнне Бярозаўскага суда ўступіла ў законную сілу неадкладна і абскарджанню ў касацыйнай інстанцыі не падлягае. Адзіны станоўчы момант, які можна адзначыць у судзе: працэс поўнасцю з удзелам усіх бакоў вёўся на беларускай мове.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя